О почтовой системе
Пагадненьне карыстальніка
Частыя пытаньні
Налады паштовых праграмаў
|
Агульныя пытаньні
Гэта бясплатная паштовая сістэма?
Дадзеная паштовая сістэма зьяўляецца бясплатнай. Дюбы карыстальнік можа зарэгістравацца і выкарыстоўваць яе функцыі,
пры ўмове выкананьня Пагадненьня карыстальніка.
Для карыстальнікаў, якім патрэбна большая функцыянальнасьць паштовай сістэмы, мы можам прапанаваць дадатковыя сэрвісы,
якія даступны за невялікую плату.
Якія функцыі даступныя ўсім карыстальнікам паштовай сістэмы?
Усім карыстальнікам паштовай сістэмы даступныя наступныя магчымасьці:
- адрас e-mail і паштовая скрыня памерам 50 Мб;
- адпраўка, атрыманьне і захаваньне паштовых паведамленьняў, кожнае зь якіх ня можа быць болей за 15 Мб;
- атрыманьне паведамленьняў па пратаколу POP3;
- падтрымліваць да 3 адрасоў e-mail на адным акаунце;
- сартыроўка ўваходнай пошты на аснове правілаў;
- праверка ўсёй пошты на вірусы;
- фільтрацыя SPAM'а на аснове эўтыстычных алгарытмаў, а таксама рэдагаваньне "белага" і "чорнага" спіса адрасатаў;
Якія дадатковыя платныя функцыі я магу атрымаць?
За дадатковую невялікую плату Вы можаце атрымаць наступныя функцыі:
- выкарыстоўваць уласнае даменнае імя ў паштовых паведамленьнях;
- павялічыць памер паштовай скрыні да 2 Гб;
- павялічыць максымальны памер паштовага паведамленьня да 100 Мб;
- атрымаць доступ да SMTP-сэрвера для адпраўкі паведамленьняў з паштовых праграмаў;
- падтрымліваць неабмежаваную колькасьць e-mail адрасоў на адным акаунце;
Наколькі канфідэнцыяльна карэспандэнцыя ў маёй паштовай скрыні?
Адміністрацыя паштовай сістэмы гарантуе поўную канфідэнцыяльнасьць Вашай уваходнай і выходнай карэспандэнцыі.
Мы гарантуем, што Вашыя паштовыя паведамленьні ня будуць праглядацца, рэдагавацца і выдаляцца.
|